Русская Православная Церковь

Официальный сайт Московского Патриархата

Русская версияУкраинская версияМолдавская версияГреческая версияАнглийская версия
Патриархия

Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы

Пасхальнае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы
Версия для печати
23 апреля 2011 г. 14:28

Узлюбленыя ў Госпадзе архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

Ад сэрца, напоўненага ўдзячнасцю Богу, абвяшчаю ўсім вам вялікую і спасіцельную вестку:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

З году ў год гэтым пасхальным воклічам Царква сведчыць пра тую падзею сусветнага значэння, што адбылася амаль дзве тысячы гадоў таму. Тады на досвітку жанчыны-міраносіцы прыйшлі да месца пахавання свайго Настаўніка і ўбачылі, што магіла пустая. Бажэственная сіла Хрыста перамагла закон смерці. Ён уваскрэс, засведчыўшы ўсяму чалавецтву, што смерць — гэта не канец жыцця, што смерць пераадольваецца сілаю Божаю.

Уваскрасенне Хрыстова, будучы ўнікальнай падзеяй у гісторыі свету, паводле задумы Божай стала пачаткам і нашага асабістага ўваскрасення. Менавіта дзеля таго і прыйшоў у свет Спасіцель, прыняў пакуты, быў распяты і паўстаў з магілы, каб кожны меў магчымасць прайсці праз вопыт уваскрасення з мёртвых, і зусім не ў пераносным, а ў прамым сэнсе гэтага слова. Пра гэта ясна гаворыць апостал Павел: «Бог… уваскрасіць і нас сілаю Сваёю» (1 Кар. 6:14).

Вось чаму свята Пасхі — гэта свята перамогі жыцця над смерцю, бо праз Уваскрасенне Хрыста Спасіцеля ўваскрасенне з мёртвых дадзена і ўсім нам. І праз якія б цяжкія абставіны зямнога быцця мы ні праходзілі, якія б выпрабаванні нас ні напаткалі, якімі б страхамі нас ні палохалі тыя, хто спрабуе, не маючы духоўнай сілы, прадказваць будучае, наша ўспрыманне свету павінна быць спакойным і радасным, бо Хрыстос уваскрэс!

У праваслаўных краінах свята Пасхі заўсёды было самым вялікім і светлым. У апошнія дзесяцігоддзі яно зноў вярнулася ў многія дамы і сем’і. І цяпер яго святкуюць нават там, дзе раней не гучала пасхальнае вітанне: у бальніцах і турмах, у арміі і на флоце, і нават у космасе. І дай Божа, каб за знешнімі зменамі, якія адбываюцца цяпер у праваслаўных краінах, здзяйснялася б сапраўднае адраджэнне душ чалавечых, каб радасць Уваскрасення Хрыстовага напаўняла сэрца кожнага, каб святлом Божай любові былі сагрэтыя не толькі нашы родныя і блізкія, але і людзі, пазбаўленыя магчымасці бываць у храме, старыя, хворыя і адзінокія.

Праз Уваскрасенне Хрыстова веруючы чалавек атрымлівае магчымасць далучыцца да пасланай звыш благадатнай сілы, каб жыць паводле праўды і запаведзяў Божых: быць добрым і міласэрным, сумленным і добразычлівым у адносінах з людзьмі, быць здольным падзяляць з імі і радасць, і гора.

Гэтыя хрысціянскія адносіны да бліжніх уключаюць у сябе таксама і клопат пра сваю краіну, свой народ, сваю сям’ю, свой дом. Прапаведуючы прыярытэт вечных духоўных каштоўнасцей, Царква заклікае сваіх вернікаў таксама беражліва ставіцца і да часовых, але рэальных каштоўнасцей Богам створанага свету: да навакольнага асяроддзя, да багатай культурнай спадчыны, якая на працягу стагоддзяў стваралася нашымі папярэднікамі. Быць захавальнікамі духоўных скарбаў і традыцый Праваслаўя азначае актыўна мяняць сябе, свой унутраны свет, а таксама падтрымліваць хараство і гармонію навакольнага свету і аднаўляць іх там, дзе яны разбураны злой чалавечай воляй. Такое пакліканне і такая адказнасць хрысціяніна.

Гасподзь не патрабуе ад нас непасільных подзвігаў. Звяртаючыся да душы кожнага чалавека, Ён зноў і зноў заклікае: «Прыйдзіце да Мяне, усе струджаныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорлівы сэрцам; і знойдзеце спакой душам вашым. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі» (Мф. 11:28-30). Каб адчуць і зразумець, наколькі добры і лёгкі той цяжар, які ўскладае на нас Гасподзь, трэба навучыцца рабіць дабро і бліжнім, і дальнім. У гэтым навучанні цяжкімі з’яўляюцца толькі першыя крокі: своечасова спыніцца і не адказваць на грубасць грубасцю, на зло — злом, на падман — падманам, на асуджэнне — асуджэннем. А потым хоць бы раз адчуць задавальненне ад добрага і сумленнага ўчынку, які прынёс карысць іншаму чалавеку, ці то ў сям’і, на працы, у прыходзе ці проста ў зносінах з суседзямі і знаёмымі. Гэтае пачуццё задавальнення здольна перарасці ў радасны і аптымістычны стан духу, калі добрыя справы, зробленыя не дзеля карысці, а ад чыстага сэрца, робяцца часткаю нашага жыцця. Толькі тады адчуем мы і змены да лепшага ў стане грамадства, калі ўсвядомім наяўнасць непарушнай сувязі паміж зробленым намі дабром і грамадскім дабрабытам.

Евангельская матывацыя нашых учынкаў, як у асабістай, так і ў прафесійнай і грамадскай сферы, здольна кардынальна змяніць нас саміх і навакольны свет.

«Няхай уваскрэсне Бог і рассеюцца ворагі Яго!» — усклікаем мы ў гэтую светлазарную ноч. Няхай уваскрэсне Бог у нашых сэрцах і няхай знікнуць падман, варожасць, злоба, сваркі і ўсялякія разлады ў жыцці нашым.

Ад душы віншую ўсіх вас, мае дарагія, са святам Святой Пасхі. Дапамога і благаславенне сапраўды Уваскрэслага Госпада няхай спрыяюць кожнаму з нас у нашых далейшых справах на славу Царквы, на карысць краінам, у якіх мы жывём, на дабро бліжнім і дальнім. Амінь.

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І УСЯЕ РУСІ

Пасха Хрыстова 2011 г., Масква

Все материалы с ключевыми словами

 

Другие статьи

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла в связи с крушением пассажирского самолета близ г. Актау

Патриаршие соболезнования родным и близким погибших и пострадавшим в результате ракетного обстрела г. Льгова

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла родным и близким погибших и пострадавшим в результате ракетного обстрела г. Рыльска

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной настоятеля храма преподобного Сергия Радонежского в Бусинове г. Москвы протоиерея Симеона Льва

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с кончиной академика Е.П. Велихова

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с кончиной иерарха Македонской Православной Церкви митрополита Дебарско-Кичевского Тимофея

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла в связи с терактом на вокзале города Кветта в Пакистане

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной архиепископа Чикагского и Средне-Американского Петра

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с трагедией на вокзале в сербском городе Нови-Сад

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной настоятеля храма Живоначальной Троицы на Шаболовке г. Москвы протоиерея Георгия Вахромеева