Русская Православная Церковь

Официальный сайт Московского Патриархата

Русская версияУкраинская версияМолдавская версияГреческая версияАнглийская версия
Патриархия

Ражджэственскае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кiрыла архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы

Ражджэственскае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кiрыла архіпастырам, пастырам, манахам і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы
Версия для печати
6 января 2011 г. 12:45

Рождественское послание Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла архипастырям, пастырям, монашествующим и всем верным чадам Русской Православной Церкви на белорусском языке.

Праасвяшчэнныя архіпастыры, шаноўныя пастыры, пачэсныя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры!

У сённяшнюю светлазарную ноч мы зноў духоўна перажываем радасць атрымання светам свайго Спасіцеля. Зноў духоўным зрокам бачым Сына Бога Жывога, Які ляжыць у яслях Віфлеемскага вярцепа. Зноў чуем у сэрцах сваіх голас ангелаў, што спяваюць хвалу Тварцу і Адкупіцелю: «Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2,14).

Слухаючы славаслоўе нябесных сіл, мы ўсведамляем, што Ражджаство Хрыстова напоўнена пазачасавым сэнсам і мае непасрэдныя адносіны да лёсу кожнага чалавека. Нават той, хто пакуль яшчэ нічога не ведае пра подзвіг Спасіцеля, можа цяпер спазнаць Ісціну, стаць дзіцём Божым і ўнаследаваць жыццё вечнае. Ражджаство Хрыстова адкрывае нам праўду пра нас саміх і дае магчымасць гэтую праўду зразумець і засвоіць.

Прыгадаем, што першы чалавек быў створаны Тварцом дасканалым, па вобразу і падабенству Божаму (гл.: Быц. 1, 26). Але Адам, парушыўшы запаведзь, сказіў задуму Стварыцеля пра сябе. Страціўшы жывыя зносіны з Богам, чалавецтва ўсё больш і больш пагружалася ў бездань граху і гардыні. І тады Гасподзь, любячы Сваё стварэнне і жадаючы яму спасення, пасылае ў свет Адзінароднага Сына, Які аднавіў цэласнасць чалавечай прыроды і стаў Новым Адамам. Хрыстос паказаў нам прыклад жыцця, якое адпавядае Божай задуме пра чалавека. Гэты прыклад з’яўляецца надзейным арыентырам, які дапамагае нам не збіцца з дарогі і знайсці адзіна правільны кірунак, што прыводзіць да паўнаты жыцця і ва ўмовах зямнога быцця, і ў вечнасці.

Мы ідзём гэтым спасіцельным шляхам, калі адказваем на Божыя заклікі. Адзін з такіх звернутых да нас заклікаў змешчаны ў пасланні апостала Паўла: «Праслаўляйце Бога і ў целах вашых, і ў душах вашых, якія з’яўляюцца Божымі» (1 Кар. 6, 20). Гэта значыць, што мы ўзносім хвалу Богу не толькі малітвамі і песнаспевамі, але і добрымі справамі на дабро бліжняму, на дабро свайму народу, на дабро Царкве.

Такая праца становіцца радаснаю працаю ў імя Хрыстова, яна па-сапраўднаму пераўтварае навакольны свет і нас саміх. Людзі дасягаюць яднання, працуючы не пад прымусам і не дзеля выгады, а маючы шчырае жаданне зрабіць справу добрую і карысную. Тым самым мы сумесна служым Стварыцелю, ажыццяўляючы Яго волю. Грэчаскае слова «літургія» перакладаецца як «агульная справа». Усё наша жыццё павінна стаць Літургіяй, агульнай малітвай і агульнай справай, скіраванай на ажыццяўленне Божай задумы пра свет і пра чалавека, каб тым самым узнесці славу і хвалу Тварцу. Гэта патрабуе ад нас салідарнасці з братамі і сёстрамі па веры і нават з тымі, хто яшчэ не знайшоў у сэрцы сваім Госпада, але, як евангельскія валхвы, знаходзіцца на шляху да Яго.

Важнасць аб’яднання намаганняў для пераадолення бед і няшчасцяў паказалі нам пажары, засухі і паводкі мінулага года ў Расіі і некаторых іншых краінах гістарычнай Русі. Яны яшчэ раз нагадалі нам пра хрысціянскі абавязак дапамагаць бліжнім — не зважаючы на розніцу перакананняў, нацыянальнасцей, сацыяльнага становішча. У гарачыя летнія месяцы многія людзі шчодра дзяліліся сваімі сіламі, часам і маёмасцю з тымі, каго яны нават не ведалі і каго наўрад ці калі ўбачаць. У імя чаго яны гэта рабілі? У імя спачування тым, каму кепска, хто церпіць нягоды і каму патрэбна дапамога.

Грамадская салідарнасць, сумесная праца дзеля дасягнення агульных мэтаў немагчымы без пераадолення эгаізму, без змушэння сябе да дабра, без адмаўлення ад засяроджанасці выключна на сваіх патрэбах і інтарэсах. У аснове сапраўднага «адзінства духа» (Эф. 4, 3) ляжыць закон любові, запаведаны нам Спасіцелем. Адзінства народа не можа быць абмежавана толькі хвілінамі выпрабаванняў. Яно павінна стаць неад’емнай часткай нашай нацыянальнай самасвядомасці і жыцця.

Моц царкоўнага адзінства я выразна адчуў у час шматлікіх паездак па епархіях Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана. Усюды я бачыў гатоўнасць архіпастыраў, кліру, манахаў і міран працаваць на карысць Праваслаўя, удасканальваць прыходскую, манастырскую і епархіяльную дзейнасць. Гэта дае надзею на паспяховае развіццё царкоўнага жыцця ў духу яднання і суработніцтва.

Ад усяго сэрца, напоўненага радасцю, віншую вас, Праасвяшчэнныя архіпастыры, шаноўныя клірыкі, насельнікі абіцеляў, браты і сёстры, з вялікім і спасіцельным святам Ражджаства Хрыстовага і з Навалеццем. Малітоўна жадаю ўсім вам быць стараннымі выканаўцамі волі Божай і прыносіць духоўныя дары народжанаму сёння Спасіцелю свету, каб імя Яго праслаўлялася заўжды, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў.

Амінь.

+ КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ

Версия: украинская

Все материалы с ключевыми словами

 

Другие статьи

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла в связи с крушением пассажирского самолета близ г. Актау

Патриаршие соболезнования родным и близким погибших и пострадавшим в результате ракетного обстрела г. Льгова

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла родным и близким погибших и пострадавшим в результате ракетного обстрела г. Рыльска

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной настоятеля храма преподобного Сергия Радонежского в Бусинове г. Москвы протоиерея Симеона Льва

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с кончиной академика Е.П. Велихова

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с кончиной иерарха Македонской Православной Церкви митрополита Дебарско-Кичевского Тимофея

Соболезнования Святейшего Патриарха Кирилла в связи с терактом на вокзале города Кветта в Пакистане

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной архиепископа Чикагского и Средне-Американского Петра

Соболезнование Святейшего Патриарха Кирилла в связи с трагедией на вокзале в сербском городе Нови-Сад

Патриаршее соболезнование в связи с кончиной настоятеля храма Живоначальной Троицы на Шаболовке г. Москвы протоиерея Георгия Вахромеева